chris_gomel ([info]chris_gomel) wrote in [info]4asapopi3,

LIFEHACK ДЛЯ СТУДЭНТАЎ

Крызыс, ізыдзі!

У новым выпуску 34 MULTIMEDIA MAGAZINE – практычны даведнік для студэнта, як атрымаць бясплатна тое, за што ўсе плацяць, як быць пад’еўшым, калі ўсе галодныя, і як па-моднаму прыкінуцца, калі фінансы пяюць рамансы. Стваральнікі “34” кажуць, што выпрабавалі ўсё на ўласнай скуры.

 

 

Lifehack (life – “жыцьцё”; hack – “узлом”) – “рацыяналізатарскі” рух, які ўжо набыў плянэтарны маштаб. Прадстаўнікі руху шукаюць спосабы “узламаць жыцьцё” –  зрабіць яго больш зручным і простым. Ад прыёмаў, як па кубку з кавай раніцой прадказаць надвор’е – да арыгінальных спосабаў утылізацыі атамных адкідаў. У савецкія часы такіх энтузіястаў так і клікалі – “рацыяналізатарамі”.

 

 Што такое пражыць на адну стыпэндыю? У сярэднім гэта каля 90 пакетаў малака ці 110 прэзэрватываў на месяц. Калі гэтае багацьце скончыцца – якраз і спатрэбяцца антыкрызісныя рэцэпты ад «34»: як паесьці амаль за 0 рублёў; як падзарабць тым, што табе дала Маці-прырода (усё ў рамках закону і маралі!) ці як, напрыклад, уладкавацца афіцыянтам у цэнтравую кавярню сталіцы.

 

 

Але ня хлебам, як кажуць, адзіным. Таму ў выпуску «Студэнцкі Lifehack» ты знойдзеш парады, як, не напружваючыся, весьці супэр-канспэкт, чым заняцца на нуднай лекцыі, а ў дадатак – пару дзясяткаў цікавых экспанатаў з імправізаванага «музэю шпораў». На ўсялякі выпадак.



 А твар нумару – home-made-trash-пэрсанаж РабаГоп дасьць табе ўрок рацыянальнага харчаваньня і бясплатнага перасоўваньня па мэгаполісе.

У якасьці бонусу – мапа-схемка зь менскімі начнымі крамамі (калі ў 02:00 захацелася кефірчыку), сталоўкамі, WC, стаянкамі і дарожкамі для ровараў, а таксама “вольнымі” разэткамі – каб у выпадку чаго падзарадзіць мабілку ці ноўтбук. Адарві і пакладзі ў кішэню!

***

Зваротная сувязь: 34popis@gmail.com

Tags: student lifehack

  • Post a new comment

    Error

  • 7 comments

[info]westhead

March 10 2009, 16:28:42 UTC 3 years ago

Чакаю.

[info]westhead

March 10 2009, 19:41:02 UTC 3 years ago

Классный трейлер кстати.

[info]earphoneboy

March 10 2009, 21:30:23 UTC 3 years ago

Трейлер щекочет нерв (:

[info]coroud

March 11 2009, 08:31:36 UTC 3 years ago

Тоже с нетерпением жду =)

[info]foozz

March 11 2009, 08:51:21 UTC 3 years ago

у онлайн!

[info]coroud

March 15 2009, 09:15:49 UTC 3 years ago

А этот номер где-нибудь распространяться будет собственно кроме почы? =)

[info]pink_by

March 17 2009, 22:54:12 UTC 3 years ago

хачу)
Create an Account
Forgot your login or password?
Facebook Twitter More login options
English • Español • Deutsch • Русский…