generation_xyz (generation_xyz) wrote in 4asapopi3,
generation_xyz
generation_xyz
4asapopi3

ADDIS ABEBA

МІНУЛАЕ МАГЧЫМАЕ?!.

Абазнаныя кажуць, што ў Беларусі з Этыёпіяй толькі адна агульная сьвятыня – Адыс-Абэба. Сталіца Этыёпіі дала назву самаму культаваму менскаму клюбу 90-х гг., які, у сваю чаргу, “выпусьціў у сьвет” безьліч талентаў і проста харошых людзей. Потым, ясна, быў зачынены. Але нядаўна ўжо другая спроба аднавіць мінулае адбылася ў Менскім клюбе Fabrique.


Цяпер падаецца, што ўсё, што было зьвязаным з “Адыс-Абэбай” ці адбывалася там – касьмічная фантастыка. Cамы шматлюдны клюб – насупраць самага галоўнага будынку гораду – раз. Аўтобусы, якія ўначы, пасьля заканчэньня тусы ў “Піянэры”, везьлі бясплатна (!) усіх ахвочых працягваць банкет у кінатэатар “Салют” на рэйв-паці – два. На працягу амаль што двух год – тры.

Арганізавалі гэта і каардынавалі ўсім гэтым вясёлым бязладзьдзем “Дзеці сонца”. Кажуць, такіх насычаных праграмаў вечарын з канца 90-х і да сёньня так і не было. Чаго варты адзін тэатар “Бамбукі”, пра які цяпер ходзяць легенды! (гл. Ст.4)

“Адыс-Абэба” атабарылася ў кінатэатры “Піянэр”, выратаваўшы апошні ад бюджэтнай сьмерці – кіно ў той час не цікавіла маладых грамадзянаў. Такім жа чынам “падзарабляў” і кінатэатар “Салют”, спэцыялізуючыся на рэйв-паці. Квіткі каштавалі танна, тусы адбываліся пэрыядычна, бар працаваў спраўна. “Адыс-Абэба” выдавала свае клюбныя карты і мела ўласную сыстэму зьніжак.

Арганізацыя праграмы была заснаваная на альтруізьме, ганарар выступоўцаў мог складаць 5 бэ, а мог – бутэльку піва. Аляксей “Хацон” Хацкевіч кажа, што ўсё, што адбывалася, рабілі для сябе, для ўласнага задавальненьня, і ніхто не разьлічваў зарабляць на гэтым бабло. “Галоўнае, каб самім было весела”.

Кажуць, “Адыс-Абэба” была ня проста клюбам, а сапраўдным незалежным рухам з усімі наступствамі – супрацоўніцтва з эўрапейскімі арганізацыямі, мастакі, паэты і іншыя антысацыяльныя элемэнты… Выступала шмат гуртоў, роднасных па духу “абэбаўцам”, было шмат замежных гасцей. Яўген Калмыкоў узгадвае гісторыю пра Amsterdam ballet company: 30 дзядуляў-галяндцаў у драўляных сандалетах, і яшчэ чалавек 15 на хадулях, і яшчэ чалавек 27, якія білі ў бубны. Канцык з удзелам усёй гэтай кампаніі павінен быў адбывацца ў парку Горкага, але пайшоў дождж, і ўсе панесьліся ў “Адыс-Абэбу”. Чарга ў клюб была, як у маўзалей, а згадкі пра гэтую гісторыю да гэтага часу выклікаюць гістэрычны сьмех у сьведкаў.

Пра “Адыс-Абэбу” і “легендарныя 90-я” цяпер з настальгіяй узгадвае амаль кожны прасунуты тагачасны падлетак. Хаця ёсьць людзі, для якіх клюб не зьнікаў ніколі, бо, са словаў адэптаў, “Адыс-Абэба” – гэта сьветапогляд.


Tags: мова 34
Subscribe

  • СПАЛІЦЬ БАМБУКІ

    Панк-тэатар адпачывае. Неад’емным элемэнтам, візітнай карткай “Адыс-Абэбы” быў тэатар “Бамбукі”. На жаль, убачыць…

  • “DON`T TALK KAK”

    Слэнгі, або Як не разгубіцца за мяжой Пакуль псыхолягі мяркуюць, чаму моладзь увесь час імкнецца павялічыць дыстанцыю паміж сабой і дарослымі,…

  • Ян Данилюк: "Ды якая там аўтаномія!"

    Мікола Шэляговіч – чалавек, які стаў скандальна вядомым у 1990-я, дзякуючы сваёй дзейнасьці па “збудінні” (абуджэньні) дрымучай…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic
    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 1 comment